Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сайце Акадэміі кіраваньня партрэт Рамана Бандарэнкі. Кібэрпартызаны анансавалі кампанію «Пекла»


Скрын з сайту Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце
Скрын з сайту Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце

Кібэрпартызаны ўзламалі ўнутраную сетку Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце. На галоўнай старонцы навучальнай установы цяпер партрэт загінулага летась пасьля арышту сілавікамі Рамана Бандарэнкі.

У сваім тэлеграм-канале кібэрпартызаны расказалі, што гэта частка «самай маштабнай дывэрсійнай кібэркампаніі ў гісторыі Беларусь». Яны назвалі яе «Пекла».

«Злачынная банда Лукашэнкі працягвае ігнараваць патрабаваньні народу Беларусі, утрымлівае тысячы закладнікаў і стварае на межах з ЭЗ маштабны міграцыйны крызіс, падвяргаючы небясьпецы жыцьці людзей», — пішуць кібэрпартызаны.

Паводле кібэрсуполкі, кампанія «Пекла» мае на мэце насесьці шкоду «тэрарыстычнай хунце».

Кібэрпартызаны сьцьвярджаюць, што яны зашыфравалі ўсю сетку Акадэміі кіраваньня і цяпер яе давядзецца ствараць ад пачатку. На ўсіх кампутарах у навучальнай установе паставілі партрэты Рамана Бандарэнкі.

Кібератакі, як сьцьвярджаюць кібэрпартызаны, могуць зазнаць іншыя ведамствы рэжыму. «Уся адказнасьць за іх наступствы ляжыць на тыране і яго карных структурах», — гаворыцца ў тг-канале суполкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG