«Белавія» выканала патрабаваньне турэцкіх уладаў і спыніла перавозку грамадзян Афганістану ў Менск

Раней «Белавія» адмовілася перавозіць з Турэччыны ў Беларусь грамадзян Іраку, Сырыі і Емэну на рэйсах з Дубаю.

Авіякампанія «Белавія» паведаміла, што грамадзяне Афганістану ня будуць прымацца да перавозкі на рэйсах, якія ляцяць з Турэччыны ў Беларусь, гаворыцца ў паведамленьні на сайце авіяперавозчыка.

У авіякампаніі патлумачылі, што забарона ўведзена «ў адпаведнасьці з рашэньнем кампэтэнтных органаў Турцыі».

12 лістапада «Белавія» заявіла, што спыняе перавозку грамадзян Іраку, Сырыі і Емэну на рэйсах з Турэччыны ў Беларусь.

Таксама авіякампанія Turkish Airlines абвясьціла аб забароне на продаж білетаў грамадзянам краін паходжаньня нерэгулярных мігрантаў, у т. л. Іраку і Сырыі, на рэйсы ў Беларусь.

Апрача таго ​«Белавія» ня будзе перавозіць грамадзян Іраку, Сырыі і Емэна на рэйсах з Дубаю ў Беларусь. Інфармацыя пра гэтае рашэньне зьявілася на афіцыйным сайце авіякампаніі.

​
XS
SM
MD
LG