Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Імаверны канцлер Нямеччыны назваў Лукашэнку дыктатарам, які выкарыстоўвае мігрантаў у «ганебнай гульні»


Сьвятлана Ціханоўская і Олаф Шольц, Бэрлін, 7 кастрычніка 2020

Кандыдат у канцлеры Нямеччыны пахваліў ЭЗ за пашырэньне крытэрыяў санкцый у дачыненьні да Беларусі. Олаф Шольц таксама выказаўся ў абарону Польшчы ў сувязі зь яе плянамі ўзьвесьці сьцяну на вонкавай мяжы Эўразьвязу.

Шольца называюць найбольш імаверным будучым канцлерам Нямеччыны. Ён лідэр сацыял-дэмакратаў, якія набралі на апошніх выбарах больш за ўсіх галасоў.

«Перш за ўсё, трэба дакладна сказаць, што размова ў Беларусі ідзе пра кепскага дыктатара. І ня трэба нічога хаваць, ён страціў усялякую легітымнасьць», — упэўнены Шольц.

Нямецкі палітык выказаўся ў падтрымку пашырэньня Радай ЭЗ крытэрыяў санкцый у дачыненьні да Беларусі і выказаў упэўненасьць, што гэтая мера з боку Эўрапейскага Зьвязу — правільны адказ на дзеяньні Беларусі, дадаўшы, што паведамленьні аб першым зваротным рэйсе зь мігрантамі і ўцекачамі, здаецца, паказваюць, што рашучая рэакцыя эўрапейскай супольнасьці ўжо прыносіць свой плён.

Олаф Шольц таксама падтрымаў Польшчу на фоне крытыкі ў сувязі з умацаваньнем ёй мяжы зь Беларусьсю. Польскія ўлады раней казалі, што маюць намер узьвесьці каля вонкавай мяжы ЭЗ сьцяну ўжо ў першай палове 2022 году.

«Думаю, што калі польскі ўрад прымае такое рашэньне, то ня нам гаварыць, што ён не павінен гэтага рабіць», — заявіў Шольц. Занадта лёгка асуджаць нешта на адлегласьці, не даючы пры гэтым рэцэптаў, як урэгуляваць сытуацыю больш эфэктыўна, зазначыў ён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG