Палякі зьвярнуліся да беларускіх сілавікоў: «Дазвольце мігрантам вярнуцца дадому». ВІДЭА

Мігранты на беларуска-польскай мяжы. 15 лістапада 2021 году.
Мігранты на беларуска-польскай мяжы. 15 лістапада 2021 году.

На памежным пераходзе Брузгі — Кузьніца сытуацыя застаецца напружанай.

Каля 2100 мігрантаў стаяць перад плотам ля польскай мяжы, перад імі ўзмоцненыя сілы польскіх памежнікаў і войска, ззаду — беларускія сілавікі.

Польскія памежнікі пэрыядычна ўключаюць аўдыёзапісы як для мігрантаў, так і для беларускіх сілавікоў.

На аудыёзапісе для мігрантаў гучыць, што беларуская ўлада падманула іх пра тое, што сёньня іх нібыта перавязуць аўтобусам у Нямеччыну і вывела групы да памежнага пераходу.

Другі аўдыёзапіс транслюецца па-расейску:

«Беларусы, перастаньце, прашу вас. Не прычыняйце боль гэтым людзям. Яны вам нічога дрэннага не зрабілі. Ад таго, што вы робіце, яны могуць загінуць. Дазвольце ім жыць. Дазвольце ім вярнуцца дадому

Мы разумеем, што вам так было загадана звыш. Але нішто не апраўдае таго, што цярпяць жанчыны і дзеці. Дазвольце ім адсюль пайсьці, суседзі. Дазвольце ім вярнуцца дадому. Яшчэ нядаўна разам мы ахоўвалі мяжу, а цяпер вы так страшна робіце ў дачыненьні да нявінных людзей.

Няўжо пасьля ўсяго гэтага вы зможаце паглядзець у вочы сваім жонкам і дзецям? Адумайцеся, калі ласка».

​
XS
SM
MD
LG