Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся суд над Вольгай Залатар, яна не прызнала віны ні па адным з артыкулаў


Вольга Залатар
Вольга Залатар

У Менскім гарадзкім судзе 15 лістапада пачаўся судовы працэс над палітзьняволенай маці пяцёх дзяцей Вольгай Залатар, якую трымаюць пад вартай ужо 8 месяцаў.

У красавіку былы адвакат Залатар Андрэй Мачалаў заявіў, што падчас допытаў Вольгу білі, намагаючыся здабыць паролі ад тэлефона. За гэтую заяву адваката пазбавілі ліцэнзіі, піша «Вясна».

Перад пачаткам суду над Вольгай Залатар.
Перад пачаткам суду над Вольгай Залатар.

Цяпер Вольгу Залатар вінавацяць паводле наступных артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 1 арт. 361-1 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня);
  • ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і навучаньне дзеяньням, што груба парушаюць грамадзкі парадак);
  • ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 (пасобніцтва да арганізацыі дзеяньняў).

Залатар пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі.

Перад пачаткам суду над Вольгай Залатар.
Перад пачаткам суду над Вольгай Залатар.

Справу палітзьняволенай разглядае судзьдзя Анастасія Папко, дзяржабвінавачаньне падтрымлівае Жанна Баранава.

На судзе Вольга Залатар не прызнала віны ні па адным з артыкулаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG