Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міграцыйны крызіс: Польшча паведаміла пра 118 спробаў нелегальнага пераходу мяжы з боку Беларусі за 14 лістапада


Мігранты каля калючага дроту на беларускай памежнай паласе пры мяжы з Польшчай

У лістападзе такіх спробаў было больш за 5 тысяч.

Ад 8 лістапада на беларуска-польскай мяжы трывае новы этап міграцыйнага крызісу: буйная група мігрантаў з Блізкага Ўсходу начуе побач з агароджай з калючага дроту, якая адддзяляе Беларусь ад Польшчы.

За мінулы дзень польскія службы зафіксавалі 118 спробаў нелегальнага пераходу мяжы зь беларускага боку, 39 іншаземцам загадалі пакінуць краіну, паведамляе памежная службы Польшчы.

Польская Памежная варта ў нядзелю, 14 лістапада паведаміла таксама, што на беларускай памежнай паласе пачалі зьнікаць намёты, а беларускія сілавікі працягвалі раздаваць мігрантам інструкцыі, інструмэнты і сьлезацечны газ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG