Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча заяўляе, што Беларусь сьцягвае ўзброеных сілавікоў да мяжы. ВІДЭА


Польска-беларуская мяжа
Польска-беларуская мяжа

Узброеныя беларускія сілавікі прыбываюць на польска-беларускую мяжу ў раёне пункту пропуску «Кузьніца». Відэа публікуе Міністэрства абароны Польшчы.

На запісе, зробленым у суботу, бачна каля 25 чалавек у вайсковай форме на чале з камандзірам. Ідуць уздоўж агароджы з калючага дроту. Некаторыя са зброяй.


У раёне Кузьніцы знаходзіцца вялікая група мігрантаў, якія прыбылі туды ў панядзелак і разьбілі намётавы лягер. За мігрантамі сочаць беларускія сілавікі. Польскія ўлад спынілі ўжо некалькі спробаў прарыву мяжы. Уначы каля мястэчка Чаромха беларускія вайскоўцы пачалі ламаць часовую агароджу на мяжы, заявіла Польская памежная служба. Польскія памежнікі апублікавалі відэа, на якім бачна, як беларусы карыстаюцца страбаскопамі і лазэрнымі ўказкамі.

  • Эўразьвяз рыхтуецца абмеркаваць 15 лістапада мэханізм увядзеньня новага пакету санкцыяў супраць Беларусі за штучнае стварэньне міграцыйнага крызісу. Лукашэнка, які ўжо знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі за здушэньне пратэстаў і прымусовую пасадку самалёта Ryanair, прыгразіў захадамі ў адказ, у тым ліку спыненьнем транзыту прыроднага газу празь Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG