Паводле яе, Дзяніс Івашын па-ранейшаму адчувае праблемы з сэрцам, перадае «Вясна».
Улетку ў яго здарыўся сардэчны прыступ.
Дзяніса Івашына трымаюць за кратамі ўжо 245 дзён. Як піша «Новы Час», апошнія два месяцы родныя не атрымлівалі ад яго лістоў.
Сьвятлана Ціханоўская заклікала падтрымаць студэнтаў-палітвязьняў
12 лістапада споўніўся роўна год, як за краты трапілі 11 беларускіх студэнтаў і адна выкладчыца.
Сьвятлана Ціханоўская заклікала падтрымаць іх:
- напісаць ім лісты,
- запосьціць у сваіх сацыяльных сетках урыўкі зь іхных лістоў ці іх малюнкі,
- выказаць словы падтрымкі блізкім,
- падтрымаць ініцыятывы Задзіночаньня беларускіх студэнтаў.
«Давайце падтрымаем нашу будучыню, якая змагаецца зь мінулым. Я веру ў такую моладзь. Я веру ў такую Беларусь», — напісала Сьвятлана Ціханоўская.