Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камала Гарыс абмеркавала крызіс на мяжы Польшчы і Беларусі з прэзыдэнтам Францыі


Камала Гарыс і Эманюэль Макрон

Злучаныя Штаты «вельмі занепакоеныя» сытуацыяй на мяжы Польшчы і Беларусі, заявіла ў пятніцу віцэ-прэзыдэнтка ЗША Камала Гарыс.

«Што да праблемы Беларусі і таго, што адбываецца на мяжы з Польшчай, мы вельмі занепакоеныя гэтым і аддаём гэтаму пільную ўвагу», — сказала Гарыс, адказваючы на пытаньні журналістаў на прэс-канфэрэнцыі ў Парыжы.

«Я лічу, што рэжым Лукашэнкі ўчыняе вельмі трывожную дзейнасьць. Гэта тое, што я абмяркоўвала з прэзыдэнтам Макронам, і ўвесь сьвет і яго лідэры назіраюць за тым, што там адбываецца», — дадала яна.

Як паведамляе агенцтва Reuters, дзяржсакратар Энтані Блінкен у пятніцу раніцай таксама заявіў, што ЗША вельмі занепакоеныя спробамі Беларусі выкарыстаць праблему міграцыі ў якасьці «палітычнай зброі». Кіраўнік Дзярждэпартамэнту дадаў, што ў распараджэньні Вашынгтона ёсць «розныя інструмэнты» для ўзаемадзеяньня зь Менскам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG