Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»


Ірына Леўшына, галоўная рэдактарка агенцтва БелаПАН, палітвязень
Ірына Леўшына, галоўная рэдактарка агенцтва БелаПАН, палітвязень

У сьпісе экстрэмісцкіх фармаваньняў на сайце МУС зьявілася інфармацыйнае агенцтва БелаПАН

Як адзначае выданьне «Близкие новости», КДБ прыняў адпаведнае рашэньне яшчэ 1 лістапада, але пра гэта нідзе не паведамлялася.

Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН было створанае ў 1991 годзе журналістам Алесем Ліпаем. Гэта найбуйнейшае беларускае недзяржаўнае інфармагенцтва.

19 лістапада агенцтву спаўняецца 30 гадоў.

14 студзеня 2021 году ў рэдакцыі адбыўся ператрус, была канфіскаваная аргтэхніка і частка рукапіснай і друкаванай дакумэнтацыі.

8 жніўня ператрусы прайшлі ў рэдакцыі і ў журналістаў, канфіскавалі тэхніку, некалькі супрацоўнікаў былі затрыманыя, у тым ліку галоўны рэдактар агенцтва Ірына Леўшына, экс-дырэктар Зьміцер Наважылаў і бухгальтарка Кацярына Боева. Пазьней Боеву вызвалілі.

Сайты belapan.by і belapan.com перасталі працаваць.

Пазьней Сьледчы камітэт заявіў, што затрыманыя падазраюцца ў датычнасьці да масавых беспарадкаў паводле артыкула 342 КК.

Раней экстрэмісцкім фармаваньнем быў прызнаны базаваны ў Польшчы беларускамоўны тэлеканал Белсат. Адпаведнае рашэньне было абнародаванае 3 лістапада.

На 12 лістапада сьпіс экстрэмісцкіх фармаваньняў налічвае 16 суб’ектаў, зь іх два СМІ — БелаПАН і Белсат.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG