Міжнародная арганізацыя па міграцыі прапанавала мігрантам або прасіць статусу ўцекача ў Беларусі, або вяртацца

Від са спадарожніка на пункт пропуску «Кузьніца — Брузгі» на польска-беларускай мяжы. 10 лістапада 2021
Від са спадарожніка на пункт пропуску «Кузьніца — Брузгі» на польска-беларускай мяжы. 10 лістапада 2021

Прадстаўнікі дзьвюх арганізацый ААН — Упраўленьня вярхоўнага камісара па ўцекачах і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ) — наведалі стыхійны лягер, разьбіты мігрантамі на беларуска-польскай мяжы.

У выніку сустрэчы мігрантам прапанавалі два варыянты выхаду з крызісу, піша Zerkalo.io.

Першы зь іх — афіцыйнае прашэньне аб прытулку ў Беларусі, другі — вяртаньне назад у краіну, зь якой яны прыляцелі ў Беларусь.

Кіраўнік прадстаўніцтва МАМ у Беларусі Махым Аразмухамедава расказала, што прадстаўнікі міжнародных арганізацый прыбылі на мяжу, каб аказаць невялікую гуманітарную дапамогу мігрантам і ўцекачам, а таксама расказаць ім пра альтэрнатыўныя варыянты ўрэгуляваньня сытуацыі.

Міжнародная арганізацыя па міграцыі была створана ў 1951 годзе, гэта вядучая міжурадавая ўстанова ў галіне міграцыі, яна ўзаемадзейнічае з урадавымі, міжурадавымі і няўрадавымі арганізацыямі.

У МАМ уваходзяць 173 дзяржавы-чальцы, яшчэ 8 краін маюць статус назіральнікаў. Аддзяленьні арганізацыі дзейнічаюць больш як у 100 краінах.

​
XS
SM
MD
LG