За першую дэкаду лістапада ў Нямеччыну цераз Польшчу «беларускім маршрутам» трапілі 1246 мігрантаў, паведаміла фэдэральная паліцыя.
Паліцыянты ўзмацнілі патруляваньне каля мяжы з Польшчай. Але гэта ўнутраная мяжа Шэнгенскай зоны, таму перайсьці яе можна ва ўсякі час і хоць у якім месцы.
Колькасьць выяўленых у Нямеччыне мігрантаў стала рэзка расьці ад жніўня, калі пачаўся міграцыйны крызіс на заходняй мяжы Беларусі.
- З студзеня да ліпеня выявілі 26 мігрантаў,
- у жніўні — 474,
- у верасьні — 1 903,
- у кастрычніку — 5 285.