Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская: «Расея магла б адыграць канструктыўную ролю ў разьвязаньні гэтага крызісу»


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Ціханоўская мяркуе, што Эўропа не настроеная размаўляць зь нелегітымным рэжымам.

Беларускі апазыцыйны палітык Сьвятлана Ціханоўская пракамэнтавала миграцыйны крызіс у інтэрвію Deutsche Welle.

«Сытуацыя, вядома, гнятлівая. Мы разумеем, што ўцекачы на мяжы Беларусі з Польшчай — гэта такія ж закладнікі гэтага рэжыму, як і беларусы ўнутры краіны. Нелегальная міграцыя арганізавана дзеля таго, каб прымусіць Захад размаўляць зь нелегітымным рэжымам. Гэта з аднаго боку. А з другога, такім чынам рэжым імкнецца зрушыць фокус увагі з праблемаў Беларусі на праблему міграцыйнага крызісу. Акрамя таго, рэжым Лукашэнкі спрабуе тым самым унесьці раскол у шэрагі краін Эўрапейскага Зьвязу».

Паводле Ціханоўскай, у Бэрліне яна зразумела, што эўрапейскія краіны «ня будуць абмяркоўваць сытуацыю зь нелегітымным рэжымам». Таксама яна лічыць, што «Расея магла б адыграць канструктыўную ролю ў разьвязаньні гэтага крызісу» і не фінансаваць рэжым Лукашэнкі, а таксама не падтрымліваць яго дыпляматычна.

На думку Сьвятланы Ціханоўскай, найперш трэба дапамагаць уцекачам, размаўляць з краінамі, зь якіх яны прылятаюць, каб паўплываць на сытуацыю, але не абмяркоўваць нелегальную іміграцыю з рэжымам без удзелу саміх беларусаў.

Ціханоўская знаходзіцца зь візытам у Бэрліне да 12 лістапада. Яна праводзіць сустрэчы зь нямецкімі палітыкамі і прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Бэрліне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG