Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На беларуска-польскай мяжы памёр 14-гадовы курд, — СМІ

абноўлена

Мігранты ляжаць на зямлі пры беларуска-польскай мяжы непадалёк ад памежных пераходаў «Брузгі» і «Кузьніца»
Мігранты ляжаць на зямлі пры беларуска-польскай мяжы непадалёк ад памежных пераходаў «Брузгі» і «Кузьніца»

Польскі партал OKO.press з спасылкай на двух мігрантаў паведаміў, што ў сераду, 10 лістапада, у лягеры ўцекачоў пры беларуска-польскай мяжы памёр 14-гадовы курд. Ягонае цела забралі беларускія службы.

«Ён памёр ад пераахаладжэньня», — напісаў кантакт OKO.press зь лягеру. Паводле яго, беларускія памежнікі забралі 14-гадовага хлопца ў шпіталь. На пытаньні журналістаў, ці сапраўды сталася трагедыя, кантакт адказаў: «100 працэнтаў». На пытаньне, калі хлопец памёр, той адказаў: «Цяпер».

Інфармацыю парталу неўзабаве пацьвердзіў яшчэ адзін мігрант.

Беларускі памежны камітэт зьняпраўдзіў інфармацыю пра гібель мігранта

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі зьняпраўдзіў інфармацыю пра гібель дзіцяці сярод мігрантаў на беларуска-польскай мяжы.

Пра гэта сказаў афіцыйны прадстаўнік камітэту Антон Бычкоўскі агенцтву БелТА.

Раней паведамлялася пра як мінімум 9 сьмярцей мігрантаў на мяжы

Першая вестка пра гібель мігранта прыйшла 4 жніўня, калі Памежны камітэт Беларусі паведаміў пра сьмерць іракца на беларуска-літоўскай мяжы, непадалёк ад пункту пропуску Беняконі. Мужчыну ў перадсьмяротным стане нібыта знайшоў былы вайсковец, які жыве ў Воранаве. СК Беларусі адразу завёў крымінальную справу, у Беларусь выклікалі родных памерлага, мёртвае цела паказалі на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах. Літоўскі бок абвінаваціў беларускія ўлады ў правакацыі.

19 верасьня польскія і беларускія памежнікі адначасова паведамілі аб тым, што на мяжы знойдзеныя целы загінулых мігрантаў. Агенцтва БелТА расказала пра труп жанчыны з Іраку. Памежная варта Польшчы паінфармавала адразу пра тры знойдзеныя на беларуска-польскай мяжы трупы ўцекачоў. Пракуратуры Сувалак, Саколкі і Беластоку пачалі сьледзтва, першай вэрсіяй гібелі стала тое, што адна з асобаў ужывала лекі, перададзеныя ёй беларускімі памежнікамі, і гэта магло стаць прычынай пагаршэньня стану. Астатнія маглі памерці ад абмаражэньня.

23 верасьня Памежная служба Польшчы паведаміла пра сьмерць яшчэ аднаго мігранта. Напярэдадні арыштавалі групу імігрантаў з Іраку. Але адзін зь іх, нягледзячы на рэанімацыю патруля і брыгады хуткай дапамогі, памёр.

5 кастрычніка каля беларуска-літоўскай мяжы знайшлі цела ўцекача з Шры-Ланкі напісалі дзяржаўныя СМІ Беларусі. Побач з загінулым знаходзіліся ягоныя дакумэнты, плястыкавыя карткі і мабільны тэлефон. Прычыны сьмерці мігранта не ўдакладняліся.

14 кастрычніка ў памежнай зоне з польскага боку знайшлі яшчэ аднаго мёртвага мігранта з Сырыі. Прэс-сакратар паліцыі Томаш Крупа сказаў Gazeta Wyborcza, што загінулы — 24-гадовы ўцякач, да гэтага ён, імаверна, знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі. Пры сабе ён меў беларускую візу, выдадзеную ў сярэдзіне верасьня.

19 кастрычніка сырыец патануў у рацэ Буг пры спробе пераплысьці на польскі бок мяжы. Пры 19-гадовым хлопцу знайшлі дакумэнты, якія сьведчаць асобу. Разам зь ім раку пераплываў і ягоны зямляк, якога ўдалося ўратаваць нырцам са службы ратаваньня.

29 кастрычніка на мяжы памёр хворы на дыябэт 25-гадовы мігрант з Ірацкага Курдыстану.

Таксама зьяўляліся паведамленьні пра гібель мігрантаў не на мяжы. Адзін памёр у Менску, другога знайшлі нежывым у транспарце, які прывёз мігрантаў у Нямеччыну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG