Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дыктатар выкарыстоўвае людзей як зброю, якую можна кідаць аб сьцяну». Кіраўнік дыпляматыі ЭЗ — пра міграцыйны крызіс


Мігранты на беларуска-польскай мяжы
Мігранты на беларуска-польскай мяжы

Кіраўнік дыпляматыі Эўразьвязу Жузэп Бурэль расказаў журналістам, што ў выніку перамоваў паміж ЭЗ і краінамі Блізкага Ўсходу быў спынены шэраг рэйсаў у Беларусь, а таксама закрытыя два ганаровыя консульствы Беларусі ў Іраку.

Бурэль заявіў, што карані цяперашняга міграцыйнага крызісу — у рэжыме Лукашэнкі, «які ня мае ніякай павагі да чалавечай годнасьці і чалавечага жыцьця». Ён дадаў, што Эўразьвяз разглядае магчымасьць «мабілізаваць структуры ААН, каб вырашаць гэты новы крызіс, створаны рэжымам Лукашэнкі».

Бурэль таксама заклікаў разьвязаць гуманітарны крызіс, які склаўся на беларуска-польскай мяжы. Ён падкрэсьліў, што людзі знаходзяцца на беларускім баку, і таму найперш беларускі рэжым павінен даць гуманітарным арганізацыям доступ для дапамогі мігрантам.

Бурэль назваў дзеяньні Аляксандра Лукашэнкі «відавочным адказам на нашыя санкцыі».

«Вы ўводзіце супраць мяне санкцыі, я ствару вам праблемы. Калі мне давядзецца паставіць у небясьпеку людзей, каб стварыць непрыемнасьці, я так і зраблю», — гэтак ён апісаў дзеяньні Лукашэнкі.

Бурэль дадаў: «Гэта не вайна, але гэта напад. Гэта ператварэньне людзей у зброю». Паводле яго, «адчай людзей, якія шукаюць лепшага жыцьця, дазваляе нялюдзкаму дыктатару выкарыстоўваць іх як зброю, якую можна кідаць аб сьцяну».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG