Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік NATO: Беларусь нясе адказнасьць за гэты крызіс


Кардон польскай паліцыі на беларуска-польскай мяжы
Кардон польскай паліцыі на беларуска-польскай мяжы

Прадстаўнік NATO паведаміў Радыё Свабода, што 10 лістапада Польшча паінфармавала Паўночнаатлянтычную раду пра сытуацыю на беларуска-польскай мяжы.

«Саюзьнікі па NATO выказваюць поўную салідарнасьць з Польшчай і іншымі саюзьнікамі, закранутымі відавочнай інструмэнталізацыяй мігрантаў з боку Беларусі, — сказаў ён. — Саюзьнікі далі зразумець, што Беларусь нясе адказнасьць за гэты крызіс і што выкарыстаньне рэжымам Лукашэнкі мігрантаў як гібрыднай тактыкі — негуманнае, незаконнае і непрымальнае. NATO працягвае ўважліва адсочваць сытуацыю. Генэральны сакратар застаецца ў шчыльным кантакце з урадамі краінаў Альянсу ў гэтым пытаньні. NATO застаецца напагатове, каб надалей дапамагаць нашым саюзьнікам і захоўваць бясьпеку ў рэгіёне»

  • 8 лістапада тысячы мігрантаў прыйшлі да калючага дроту на мяжы Беларусі з Польшчай. Урад Польшчы заявіў, што прыводзіць свае войскі ў поўную баявую гатоўнасьць.
  • 9 лістапада Польшча закрыла памежны пераход «Кузьніца», непадалёк ад якога сабраліся мігранты.
  • Уначы з 9 на 10 лістапада дзьве групы мігрантаў прарваліся ў Польшчу.
  • Літва з 10 лістапада ўвяла рэжым надзвычайнага становішча ўздоўж мяжы зь Беларусьсю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG