Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 9 лістапада: 3 гады «хіміі» за ўдзел у пратэстах; затрымалі экс-кіраўніцу прытулку «Радзіслава»

абноўлена

Арцём Карачун
Арцём Карачун

У Беларусі выносяць чарговыя прысуды пратэстоўцам. Свабода зьбірае інфармацыю пра арышты, выракі, ператрусы.

Затрымалі экс-кіраўніцу прытулку для ахвяраў хатняга гвалту

Затрымалі былую кіраўніцу прытулку для ахвяраў хатняга гвалту «Радзіслава» Вольгу Гарбунову.

Гэтую інфармацыю Радыё Свабода пацьвердзілі некалькі крыніцаў. Цяпер яна знаходзіцца на Акрэсьціна ў Менску. Дэталі яе справы пакуль невядомыя.

Палітвязьня Арцёма Карачуна асудзілі на 3 гады «хіміі»

У судзе Фрунзэнскага раёну Менску вынесьлі прысуд у крымінальнай справе палітвязьня Арцёма Карачуна, якога вінавацілі ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяньнях, што груба парушылі грамадзкі парадак» (арт. 342 КК) за пасьлявыбарныя падзеі, паведаміла «Вясна».

Судзьдзя Алена Бушава палічыла віну хлопца даказанай і прысудзіла яму 3 гады «хіміі». Палітвязьня вызвалілі з-пад варты ў залі суду, узяўшы зь яго падпіску аб нявыезьдзе да моманту набыцьця прысудам моцы.

За ўдзел у пратэстах пакаралі двух менчукоў

У судзе Заводзкага раёну 9 лістапада вынесьлі прысуд палітзьняволенаму Яўгену Крачкоўскаму.

Яго вінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах летась 9 жніўня (ч.1, арт. 342 КК).

Судзьдзя Жанна Хвайніцкая пакарала яго трыма гадамі «хіміі», паведаміла «Вясна».

Яўгена затрымалі сёлета 8 верасьня. Яго вылічылі па фота з акцыі. Дома ў яго правялі ператрус.

У судзе Цэнтральнага раёну сталіцы трыма гадамі «хатняй хіміі» пакаралі яшчэ аднаго ўдзельніка пратэстаў 9 жніўня — 28-гадовага Яўгена Н.

Яго затрымалі сёлета 5 жніўня і да суду трымалі пад вартай. У СІЗА яго паставілі на ўлік як «схільнага да экстрэмізму», паведаміла «Вясна».

Што такое «хімія» і «хатняя хімія»

«Хімія» — адбыцьцё пакараньня абмежаваньнем волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу. Выраз зьявіўся ў СССР у пасьляваенныя часы, калі працу асуджаных пачалі актыўна выкарыстоўваць на будоўлях і шкодных вытворчасьцях (у тым ліку на хімічных прадпрыемствах). У Беларусі 29 папраўчых установаў адкрытага тыпу, або «хіміяў».

Праз пакараньне «хіміяй» прайшоў шмат хто зь беларускіх апазыцыянэраў.

«Да мяне маглі прыяжджаць наведнікі, мы сустракаліся і размаўлялі ў дворыку спэцкамэндатуры. Карыстаўся мабільным тэлефонам, даходзілі лісты, я пісаў з „хіміі“ нататкі... Некалькі разоў дазвалялі зьезьдзіць да бацькоў», — згадваў Павал Севярынец пра сваю «хімію» ў Пружанскім раёне, дзе працаваў на складзе мясцовай гаспадаркі.

«Хіміяй» часта заканчваюцца адседкі вязьняў, якія былі асуджаныя на вялікія тэрміны зьняволеньня, але праз добрыя паводзіны заслужылі палёгку.

Пакараньне «абмежаваньнем волі» магчыма адбыць і на так званай «хатняй хіміі» — калі ў прысудзе выкарыстоўваецца фармулёўка «без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу». Фактычна гэта сумесь «хіміі», якая прадугледжвае абавязковую прымусовую працу, і адбыцьця пакараньня з адтэрміноўкай, калі асуджаны знаходзіцца дома, але пад рэгулярным пільным кантролем міліцыі.

10 відаў няволі: гід па беларускіх турмах

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG