Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прывозілі новых мігрантаў, але спробаў штурму больш не было, — польскія памежнікі пра сытуацыю на мяжы


Уначы мігранты палілі вогнішчы
Уначы мігранты палілі вогнішчы

Прэс-сакратарка Падляскага аддзелу Памежнай службы Польшчы Катажына Здановіч расказала журналістам пра апошнія навіны з польска-беларускага памежжа, побач з пераходам Бругзі — Кузьніца Беластоцкая.

  • Пераход у Кузьніцы закрыты ад 7:00 раніцы (9:00 беларускага часу). Ён адновіць працу, калі сытуацыя на гэтым адрэзку мяжы стане спакойнай.
  • Польскія памежнікі зьвярталіся да беларускага боку, каб тыя забралі мігрантаў ад мяжы, але ніякіх дзеяньняў ня было зроблена.
  • У гэты момант на адрэзку мяжы, дзе ўчора сабраліся мігранты, знаходзіцца да 800 чалавек.
  • Уначы не было было агрэсіўных здарэньняў, не было спробаў штурмаваць мяжу.
  • Ад учора на мяжу прывозілі чарговых мігрантаў.
  • У лесе, побач зь мяжой, могуць знаходзіцца 3-4 тысячы чалавек.
  • На згаданым адрэзку польскую мяжу ахоўвае каля 2 тысяч сілавікоў.
  • За панядзелак польскія памежнікі зафіксавалі 309 спробаў нелегальна трапіць у Польшчу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG