Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўзмацнілі супрацьпаветраную абарону «ў адказ на становішча каля межаў»


Ігар Голуб
Ігар Голуб

На баявое дзяжурства заступіў 6-ы зэнітны ракетны дывізіён вайсковай часткі 30151.

Гэта зроблена ў рамках «узмацненьня дзяжурных сіл па супрацьпаветранай абароне», паведаміла Міністэрства абароны Беларусі.

«Мы ўзмацнілі склад дзяжурных сілаў па СПА нашых зэнітных ракетных злучэньняў і вайсковых частак. Гэта адэкватны адказ на тое становішча, якое складваецца вакол паветраных межаў Беларусі», — сказаў камандуючы ВПС і войскамі СПА генэрал-маёр Ігар Голуб.

Паводле слоў Голуба, узброеныя сілы назіраюць «значнае павелічэньне інтэнсіўнасьці палётаў як баявой, так і разьведвальнай авіяцыі ля нашых межаў». Толькі за мінулы тыдзень нібыта зафіксавана больш за 60 такіх палётаў.

«Мы правялі рытуал заступленьня на баявое дзяжурства зэнітнага ракетнага дывізіёну, праверылі сілы і сродкі, будзем выконваць задачы па ахове паветраных межаў і мірнага неба над Менскам», — сказаў Голуб.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG