Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Доўгушаў, Кірчук і Ляўчук разам засьпявалі ў відэакліпе «Царкоўка»


На YouTube-канале Маргарыты Ляўчук адбылася прэзэнтацыя відэакліпу праекту TryNici на купальскую песьню «Царкоўка».

Праект TryNici складаюць трое слынных музыкаў:

Сяржук Доўгушаў — арганізатар «Сьпеўных сходаў».

Іван Кірчук — лідэр легендарнага гурту «Троіца».

Маргарыта Ляўчук — опэрная сьпявачка, якая стала голасам беларускага пратэсту.

Таксама ў кліпе зьяўляюцца краявіды, зьнятыя з вышыні птушынага палёту адным з найвядомейшых беларускіх фатографаў прыроды Сяргеем Плыткевічам.

Краявіды здымалі на Мёршчыне: у вёсках Камянпольле, Перабродзьдзе і Чара́сы, а таксама на возеры Бужа.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG