Дыпляматычныя прадстаўнікі ЗША адрэагавалі на пранікненьне зь Беларусі ў Польшчу людзей са зброяй

Польскія памежнікі на мяжы зь Беларусьсю. Ілюстрацыйнае фота
Польскія памежнікі на мяжы зь Беларусьсю. Ілюстрацыйнае фота

Джулі Фішэр, прызначаная амбасадарка ЗША ў Беларусі, падкрэсьліла, што палітычнага крызісу ў Беларусі ня вырашаць «пагрозы і варожыя дзеяньні» беларускага рэжыму ў адносінах да суседзяў.

Пра гэта яна напісала ў Twitter, рэагуючы на паведамленьне аб уваходзе на тэрыторыю Польшчы з тэрыторыі Беларусі ўзброеных людзей без апазнавальных знакаў.

«Пагрозы і варожыя дзеяньні ў дачыненьні да суседзяў Беларусі ня вырашаць створанага рэжымам палітычнага крызісу. Яны толькі яшчэ больш ізалююць Беларусь. Якія крокі неабходны? Вызваленьне ўсіх палітвязьняў і зьмястоўны дыялёг, які вядзе да новых выбараў», — адзначыла Фішэр.

Яе падтрымаў часовы павераны ў справах ЗША ў Польшчы Бікс Элью, які напісаў у Twitter:

«Пастаянныя правакацыі з боку Беларусі недапушчальныя. Мы салідарныя з нашымі саюзьнікамі ў NATO».

Такім чынам Фішэр і Элью паставіліся да паведамленьня прэс-сакратара польскіх спэцслужбаў Станіслава Жарына, што ў ноч з 1 на 2 лістапада польскія жаўнеры заўважылі на тэрыторыі Польшчы трох чалавек у форме са зброяй. Пасьля таго, як польскі патруль паспрабаваў выйсьці зь імі на кантакт, невядомыя перазарадзілі зброю і адступілі ў бок Беларусі.

​
XS
SM
MD
LG