Польскія спэцслужбы: пачаліся эвакуацыйныя рэйсы зь Менску ў Багдад

Самалёт «Ірацкіх авіяліній». Ілюстрацыйнае фота
Самалёт «Ірацкіх авіяліній». Ілюстрацыйнае фота

Ірак пачынае эвакуаваць сваіх грамадзян зь Беларусі. Першыя эвакуацыйныя авіярэйсы ўжо пачаліся, напісаў у твітэры Станіслаў Жарын, прэсавы прадстаўнік міністра-каардынатара спэцслужбаў Польшчы Марыюша Каміньскага.

Прычынай, паводле Жарына, сталі:

  • шматразовыя няўдалыя спробы пераходу мігрантамі польскай мяжы,
  • праблемы з расьсяленьнем мігрантаў у Беларусі,
  • усё халаднейшае надворʼе.

У раскладзе менскага аэрапорту на 3 лістапада зьявіўся рэйс «Ірацкіх авіяліній» у Багдад а 14:30, але неўзабаве старонка зь ім знікла. На яго быў заяўлены самалёт Boeing 737-800, які можа перавезьці больш за 160 чалавек. Цяпер заплянаваны той самы рэйс у той жа час, але 4 лістапада.

​
XS
SM
MD
LG