Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хлопчыка, які ўратаваў на пажары малодшага брата і атрымаў шматлікія апёкі, узнагародзілі ордэнам


Пацярпелы ў пажары Раман Кагадоўскі падчас экскурсіі ў Палацы Незалежнасьці
Пацярпелы ў пажары Раман Кагадоўскі падчас экскурсіі ў Палацы Незалежнасьці

12-гадовага Рамана Кагадоўскага, які ўратаваў малодшага брата з пажару, узнагародзілі ордэнам «За асабістую мужнасьць». Як адзначаюць праўладныя рэсурсы, бонусам Лукашэнка зладзіў для хлопчыка пэрсанальную экскурсію па сваім кабінэце.

Сёлета ў красавіку Рома Кагадоўскі вынес з палаючага дому ў Мядзельскім раёне паўтарагадовага брата. Пры гэтым атрымаў апёкі больш за 50% цела і шматлікія парэзы. Ягоны стан мэдыкі ацэньвалі як надзвычай цяжкі і давалі асьцярожныя прагнозы на аднаўленьне.

Але намаганьнямі спэцыялістаў хлопчыка выратавалі, апошнія паўгода ён быў на лячэньні і рэабілітацыі, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

2 лістапада ў Палацы Незалежнасьці прайшла цырымонія ўзнагароджаньня Рамана Кагадоўскага ордэнам «За асабістую мужнасьць». Таксама адзначылі дактароў, якія лячылі маленькага пацыента ад апёкаў і траўмаў.

Побач з сынам увесь гэты час заставалася маці: больш за 100 дзён была разам зь ім у лякарні.

Афіцыйныя СМІ пішуць, што Лукашэнка зладзіў для юнага ардэнаносца экскурсію па сваім кабінэце: дэманстраваў тэчкі з дакумэнтамі і нешта паказваў на глёбусе.

З фотасправаздач відаць, што ўсе кантакты падчас і пасьля афіцыйнай цырымоніі адбываліся бяз масак.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG