Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 30 кастрычніка. Арышт за стужкі, ператрус за лайк, затрыманьне за зьліў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі штодня адбываюцца разгляды і прысуды ў крымінальных справах, заведзеных на ўдзельнікаў пратэстаў супраць кіраваньня Лукашэнкі і фальсыфікацыі выбараў у 2020 годзе.

Затрымалі работніка «Белтэлекама». Падазраюць у зьліве інфармацыі пра сілавікоў

28 кастрычніка ў Магілёве на працоўным месцы затрымалі Дзьмітрыя Каханоўскага. Яго падазраюць у перадачы дадзеных 46 сілавікоў у «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы.

Падчас затрыманьня яму сказалі, што справу завялі за распальваньне варажнечы зь цяжкімі наступствамі (ч. 3, арт. 130 Крымінальнага кодэксу).

Яму пагражае ад 5 да 12 гадоў зьняволеньня, паведаміў Mayday.

Жанчыну арыштавалі на 13 сутак за стужкі на дрэвах

51-гадовую Тацяну Аляшкевіч абвінавацілі ў пікетаваньні «шляхам разьмяшчэньня бел-чырвона-белых стужках на дрэвах» на вуліцы Герасіменкі ў Менску.

Яе затрымалі 27 кастрычніка разам зь сяброўкай. У іх быў з сабой заплечнік зь белымі і чырвонымі стужкамі.

29 кастрычніка судзьдзя Алена Някрасава пакарала Тацяну Аляшкевіч арыштам на 13 дзён, паведаміла «Вясна назірае».

У жыхаркі Докшыц правялі ператрус за «лайк» пад допісам пра Андрэя Зельцара

У Докшыцах 29 кастрычніка міліцыя правяла ператрус у Алены Падбярэскай.

Супраць жанчыны распачалі крымінальную справу нібыта за лайк у «Одноклассниках» па «справе Зэльцара». Пасьля допыту яе адпусьцілі. Статус жанчыны пакуль не вядомы.

Раней Алену Падбярэскую пакаралі арыштам за ўдзел у пікеце памяці Рамана Бандарэнкі, паведаміла «Вясна».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG