Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«2 мільярды непрадбачаных выдаткаў». Лукашэнка зьвязаў падатак на кватэры з затратамі на каранавірус


Жылы фонд у Менску, ілюстрацыйнае фота
Жылы фонд у Менску, ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка расказаў, чаму ў краіне так актыўна ўзяліся за ўвядзеньне розных падаткаў. У тым ліку на нерухомасьць.

Лукашэнка заявіў, што даручыў ураду «зрабіць простае падатковае заканадаўства». У гэтым зьвязку абмяркоўвалася і пытаньне пра падаткаабкладаньне нерухомасьці.

«На вёсцы ў нас плацяць і за зямлю, і за нерухомасьць. А горад неяк застаўся ўбаку. Ня ведаю, якія там стаўкі, але гэта будзе мізэр. Справа нават не ў справядлівасьці. На канец году 2 мільярды даляраў непрадбачаных расходаў, каб ратаваць людзей. У нас жа бясплатная вакцынацыя, лячэньне ад ковід. Не хачу сказаць, што ў нас ідэальна ўсё, але ў параўнаньні зь іншымі нядрэнна. А гэта вялікія грошы».

Паводле Лукашэнкі, калі на кожнага жыхара Беларусі сабраць па даляры падатку, ужо будзе 9,5 мільёна.

«Ці будзе гэта ўвогуле, яшчэ пытаньне. Мы ня ставім за мэту павялічыць падаткі, яны і так высокія. У нас няма нафты і газу. Таму і падаткі прыстойныя. Ня думаю, што будуць нейкія вялікія грошы. Але пытаньне такое разглядаецца».

Сам Лукашэнка быў ініцыятарам адмены абавязковага масачнага рэжыму і выказаўся супраць прымусовай вакцынацыі.

Ад 2022 году Міністэрства фінансаў плянуе спаганяць падатак за першую кватэру — пакуль што яго плацяць за другую і наступныя. Збор маюць устанавіць на ўзроўні 0,1% ад разьліковага кошту аднаго квадратнага мэтра.

Такім чынам, сярэдняя сума для стандартнай кватэры ў Менску будзе на ўзроўні 50 рублёў за год, у рэгіёнах — каля 25 рублёў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG