Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі і Ўкраіне новыя максымумы сьмяротнасьці ад COVID-19


Могілкі ў Татарстане
Могілкі ў Татарстане

За апошнія суткі ў Расеі ад каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 памерлі 1163 чалавекі, што стала новым максымумам з пачатку пандэміі, сьведчаць дадзеныя фэдэральнага апэратыўнага штабу. У Расеі больш за 1 тысячу чалавек за суткі паміраюць ад COVID-19 11 дзён запар, паведамляе РБК.

Больш за ўсё сьмяротных зыходаў за апошнія суткі традыцыйна зафіксавана ў Маскве (93) і Санкт-Пецярбургу (76). За апошнія суткі на максымумы з пачатку пандэміі выйшлі акупаваны Крым(18) і Татарстан(15).

У сталіцы Ўкраіны Кіеве зафіксавалі рэкордны рост COVID-выпадкаў. За суткі 28 кастрычніка зафіксавана 1616 новых выпадкаў каранавірусу, гэта самы вялікі сутачны прырост з красавіка. Памерлі 46 чалавек, паведаміў мэр Віталь Клічко.

З 1 лістапада ў Кіеве набудуць моц максымальна строгія правілы карантыну. Выходзіць на працу, наведваць крамы, рэстарацыі, кінатэатры, спартзалы і іншыя людныя месцы, карыстацца грамадзкім транспартам змогуць толькі тыя, хто вакцынаваўся і мае адмоўны ПЦР-тэст.

Ва Ўкраіне гэтыя меры назвалі «локдаўнам невакцынаваных».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG