Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд ЭЗ наклаў на Польшчу штраф памерам 1 млн эўра за дзень


Сядзіба Эўрапейскага суду ў Люксэмбургу
Сядзіба Эўрапейскага суду ў Люксэмбургу

Эўрапейскі суд у Люксэмбургу 27 кастрычніка абавязаў Польшчу плаціць штодзённы штраф у памеры 1 мільён эўра. Гэта выклікана адмовай афіцыйнай Варшавы выконваць рашэньні суду адносна рэформы польскай судовай сыстэмы.

Суд Эўразьвязу патлумачыў штраф неабходнасьцю пазьбегнуць «сур’ёзнай і непапраўнай шкоды правапарадку Эўрапейскага Зьвязу, а таксама каштоўнасьцям, на якіх заснаваны Зьвяз».

Сярод іншага, размова ідзе пра неабходнасьць спыніць дзейнасьць дысцыплінарнай палаты Вярхоўнага суду. Яе праца несумяшчальная з нормамі ЭЗ аб незалежнасьці і бесстароннасьці судовай улады, адзначаецца ў рашэньні.

На пачатку гэтага месяца Канстытуцыйны трыбунал Польшчы прызнаў прымат польскага заканадаўства над законамі Эўразьвязу. Асобныя палажэньні заканадаўства ЭЗ несумяшчальныя з канстытуцыяй Польшчы, пастанавіў трыбунал.

Рашэньне выклікала жорсткую крытыку Брусэлю. Эўракамісія пачала рыхтаваць судовы пазоў да Варшавы. Польскі прэмʼер-міністар Матэвуш Маравецкі ў адказ абвінаваціў ЭЗ у шантажы.

Эўракамісія ў красавіку 2020 году ініцыявала расьсьледаваньне ў дачыненьні да Польшчы з прычыны рэформы судовай сыстэмы ў гэтай краіне. Ад Варшавы патрабуюць прывесьці гэтую сыстэму ў адпаведнасьць са стандартамі ЭЗ.

  • Паводле правілаў, якія пачалі дзейнічаць у Польшчы з канца 2017 году, польскі Вярхоўны суд быў перападпарадкаваны Міністэрству справядлівасьці, а кіраўнік міністэрства атрымаў права прызначаць старшыняў апэляцыйных і акруговых судоў самастойна, без кансультацый з прадстаўнікамі правасудзьдзя.
  • Рэформа прывяла да звальненьня каля 40 адсоткаў дзейных судзьдзяў Вярхоўнага суду, у тым ліку старшыні. У Эўракамісіі лічаць, што такія дзеяньні парушаюць балянс паўнамоцтваў і пагражаюць вяршэнству права.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG