Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актор Алек Болдуін даў паказаньні ў сувязі з гібельлю кінаапэратара Галіны Хатчынс


Галіна Хатчынс на здымках
Галіна Хатчынс на здымках

Сусьветныя СМІ працягваюць распавядаць пра трагічнае здарэньне, якое адбылося падчас здымак вэстэрна «Раст» каля горада Санта-Фе (штат Нью-Мексіка, ЗША)

Грамадзянка Ўкраіны, амэрыканская кінаапэратарка Галіна Хатчынс, загінула на здымках.У яе выпадкова стрэліў прадусар і выканаўца галоўнай ролі, папулярны галівудзкі актор Алек Болдуін. Раненьне атрымаў і рэжысэр фільму Джоэл Соўза.

Інцыдэнт адбыўся падчас здымак сцэны, у якой Болдуін павінен быў страляць халастымі патронамі. Зброя выкарыстоўвалася на пляцоўцы як прадмет рэквізыту, паведаміла выданьне The Hollywood Reporter.

«Як кажуць сьледчыя, падобна, што ў сцэне, якая ў гэты момант здымалася, павінен быў выкарыстоўвацца пісталет, — цытуе France Presse паведамленьне паліцыі. — Дэтэктывы спрабуюць усталяваць, якім менавіта элемэнтам патрону быў выраблены стрэл».

«Няма слоў, каб апісаць маё ўзрушэньне і мой смутак у сувязі з трагічным інцыдэнтам, які ўнёс жыцьцё Галіны Хатчынс — маці, жонкі і нашай глыбокапаважаныя калегі. Я цалкам супрацоўнічаю з паліцэйскім расьсьледаваньнем, каб усталяваць, як адбылася гэтая трагедыя. Я падтрымліваю кантакт зь яе мужам і прапаную сваю падтрымку яму і яго сям’і », — напісаў Болдуін у Твітэры.

Хатчынс, якой было 42 гады, адправілі ў шпіталь на гелікоптэры, аднак яна памерла. 48-гадовы Соўза быў дастаўлены ў шпіталь на машыне хуткай дапамогі. Амэрыканская акторка Фрэнсіс Фішэр, якая ўдзельнічае ў здымках фільму, напісала ў Твітэры, што яго ўжо выпісалі з лякарні, хоць раней паведамлялася, што Соўза быў у рэанімацыі.

«Болдуін даў паказаньні паліцыі, — сказаў афіцыйны прадстаўнік шэрыфа Санта-Фе агенцтву France Presse. — Ён зрабіў заявы і адказаў на іх пытаньні. Ён прыйшоў добраахвотна і пасьля дачы паказаньняў пакінуў будынак. Якія-небудзь абвінавачваньні па гэтай справе не прадʼяўленыя, ніхто не арыштаваны».

Паліцыя, аднак, пакуль не пацьвярджае і не абвяргае меркаваньне, што ў пісталеце разам з халастымі патронамі выпадкова апынуўся баявы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG