Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Гадавіна ўступленьня ў сілу статуту ААН, год таму — тэлефонная гутарка Лукашэнкі зь дзяржсакратаром ЗША Пампэо


Штаб-кватэра ААН у Н'ю-Ёрку
Штаб-кватэра ААН у Н'ю-Ёрку

Падзеі 24 кастрычніка ў Беларусі, сьвеце і гісторыі

Год таму ў гэты дзень

  • Адбылася тэлефонная размова дзяржсакратара ЗША Майка Пампэо з Аляксандрам Лукашэнкам.
  • У Менску прайшоў «Жаночы марш»​ супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
  • На свабоду выйшлі сябры Каардынацыйнай Рады Вольга Шпарага і Юлія Міцкевіч.
  • Грамадзянская кампанія дапамогі рэпрэсаваным у Беларусі BY_Help за 10 дзён выплаціла паўмільёна рублёў.

Гэты дзень у гісторыі

1648 — падпісаны Вэстфальскі мір, які паклаў канец Трыццацігадовай вайне ў Эўропе.

1656 — падпісана Віленскае замірэньне паміж Расейскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай аб спыненьні вайны, якая пачалася ў 1654 годзе.

1795 — адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай.

1889 — скончана будаўніцтва Эйфэлевай вежы.

Эйфелева вежа ў Парыжы
Эйфелева вежа ў Парыжы

1929 — «чорны чацьвер», пачатак краху на Н’ю-Ёрскай біржы, які прывёў да «вялікай дэпрэсіі».

Біржавы крах 1929 году, Н’ю-Ёрк
Біржавы крах 1929 году, Н’ю-Ёрк

1945 — уступіў у сілу Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

1980 — у Польшчы зарэгістраваны прафсаюз «Салідарнасьць».

Страйк на Гданьскай судаферфі, Польшча, 1980
Страйк на Гданьскай судаферфі, Польшча, 1980

У гэты дзень нарадзіліся

1904 — Марыян Пецюкевіч, дзеяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, этнограф.

1928 — Адам Супрун, беларускі мовазнаўца.

У памяці

1601 — Ціха Брагэ, адзін з першых эўрапейскіх астраномаў.

Тіха Брагэ
Тіха Брагэ

1994 — Анатоль Вялюгін, беларускі паэт, пісьменьнік, кінасцэнарыст, перакладчык.

Рыгор Барадулін, Анатоль Вялюгін, Уладзімер Караткевіч
Рыгор Барадулін, Анатоль Вялюгін, Уладзімер Караткевіч

2005 — Роза Паркс, амэрыканская грамадзкая дзяячка, адна з пачынальніц руху за правы афраамэрыканцаў.

Роза Паркс
Роза Паркс

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG