Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская заклікала беларусаў насіць маскі і вакцынавацца. Відэа


Сьвятлана Ціханоўская

Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася да беларусаў у сувязі з новай хваляй захворваньняў на COVID-19.

«Калі ласка, насіце маскі, вакцынуйцеся тымі вакцынамі, якія ёсьць у вас у доступе. У грамадзкіх месцах трымайце дыстанцыю і, па меры магчымасьцяў, працуйце з дому. Я разумею, што ня ўсё ў вашых сілах. Але, мне здаецца, лепш сёньня надзець маску і паставіць вакцыну, чым заўтра, нягледзячы на ўсе высілкі нашых лекараў, выявіць, што ложка-месцаў у шпіталі больш няма. Беражыце сябе і сваіх блізкіх».

22 кастрычніка, пасьля заяваў Аляксандра Лукашэнкі, Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўнесла зьмены ў Санітарныя нормы і правілы, зьвязаныя з COVID-19. Цяпер зь іх цалкам выключылі пункт 41¹, які абавязваў людзей насіць маскі і трымаць дыстанцыю ва ўстановах, арганізацыях і грамадзкім транспарце. Абавязковы масачны рэжым пратрымаўся 9 дзён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG