Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве моцны вецер пашкодзіў зубцы Крамля. ВІДЭА


У Маскве моцны вецер сарваў у пятніцу будаўнічыя канструкцыі з муру Крамля.

У выніку былі пашкоджаныя некалькі зубцоў. На кадрах у сацыяльных сетках відаць, што сарваныя пры парыве рыштаваньні былі ўсталяваныя на муры непадалёк ад Маўзалею і Спаскай вежы.

У расейскай Фэдэральнай службе аховы пацьвердзілі, што вецер зьнёс будаўнічыя рыштаваньні пры правядзеньні рэстаўрацыйных работ і былі пашкоджаныя мэрлёны (зубцы). Пацярпелых няма, адзначылі ў службе.

Раней Галоўнае ўпраўленьне МНС Расеі па Маскве распаўсюдзіла экстранае папярэджаньне аб моцным ветры да 20 мэтраў у сэкунду ў расейскай сталіцы на працягу дня. Масквічам параілі абыходзіць хісткія канструкцыі і рэклямныя шчыты на вуліцы, а таксама паркаваць машыны ўдалечыні ад дрэў. Некалькі аўтамабіляў былі пашкоджаныя паваленымі дрэвамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG