Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Міхалок ударыў на канцэрце гледача. Пачалі справу за хуліганства

Сяргей Міхалок, архіўнае фота
Сяргей Міхалок, архіўнае фота

На канцэрце гурту «Ляпис-98» у Палтаве музыка Сяргей Міхалок выцяў наведніка, які яго раззлаваў.

Як паведамляе ўкраінскае выданьне «Сегодня», сьпевака раззлавала, што прыхільнік выйшаў да яго на сцэну з гітарай і без уваходнага білета. Пасьля нядоўгага дыялёгу Міхалок рэзка ўзяў мужчыну за вопратку і ўдарыў галавой. Гледачы выклалі відэа ў сацсеткі.

Гледачоў абурыла паводзіны лідэра групы — яны пачалі прасіць яго пакінуць сцэну, а затым выклікалі паліцыю. Але па прыезьдзе праваахоўных органаў пацярпелы мужчына адмовіўся пісаць заяву на артыста.

«Распачатая і расьсьледуецца крымінальная справа паводле артыкулу «Хуліганства». Калі будзе выяўленая віна ўдзельніка інцыдэнту, музыкі, дык яму пагражае штраф ад 8500 грыўняў альбо абмежаваньне волі да пяці гадоў, — паведаміў прадстаўнік паліцыі Палтаўскай вобласьці Юры Сулаеў.

XS
SM
MD
LG