Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зборная Беларусі апусьцілася на 95-е месца футбольнага рэйтынгу


Футбол: Беларусь супраць Румыніі, архіўнае фота
Футбол: Беларусь супраць Румыніі, архіўнае фота

У кастрычніцкім рэйтынгу Міжнароднай фэдэрацыі футболу (FIFA) зборная Беларусі апусьцілася на пяць радкоў.

Самастойнай камандай зборная Беларусі пачала гуляць ад 1992 году і тады атрымала 146-ю пазыцыю ў сусьветным рэйтынгу. Найвышэй беларусы ўзьняліся ў 2011 годзе, калі камандай кіраваў нямецкі спэцыяліст Бэрнд Штанге — 36 месца. Ад таго часу назіралася паніжэньне ў рэйтынгу.

Згодна з абноўленым рэйтынгам FIFA, зборная Беларусі заняла 95-е месца, вышэй Люксэмбург (94) і Грузія (93), а сьледам разьмясьціліся Кіргізстан (96) і Конга (97).

У цяперашні адборачны цыкль да чэмпіянату сьвету-2022 выхаванцы галоўнага трэнэра Георгія Кандрацьева выдалі адзін з найгоршых вынікаў, пацярпеўшы сем паразаў запар і ўсталяваўшы новы антырэкорд разгромаў — 0:8 ад Бэльгіі. Цалкам заканамернае апошняе месца ў сваёй групе Е.

Заключны паядынак калектыў правядзе 13 лістапада супраць Уэльсу (19-е месца ў рэйтынгу FIFA).

Узначальваюць топ сусьветнага футболу зборныя Бэльгіі, Бразыліі, Францыі, Італіі, Англіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG