Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Падзеньне Трыпалі адбылося праз здраду». Апублікавалі перадсьмяротны аўдыёзапіс Муамара Кадафі


Муамар Кадафі ў 2009 годзе

У дзясятую гадавіну забойства лібійскага кіраўніка Муамара Кадафі апублікавалі аўдыёзапіс, зроблены ім за некалькі гадзін да сваёй сьмерці.

Пра гэта паведамляе агенцтва ТАСС, спасылаючыся на арабскі тэлеканал Al-Hadath.

На аўдыёстужцы з дрэннай якасьцю гуку голас, які прыпісваюць Кадафі, гаворыць пра тое, што адбылося ў Лібіі, і пра падрыхтоўку да прарыву аблогі роднага гораду Кадафі Сірту. Аўтар запісу сьцьвярджае, што ён гатовы да «сьмерці ў гэтай бітве за арабізм, іслам, прынцыпы, каштоўнасьці, справядлівасьць перад тварам агрэсіі і ўціску».

Муамар Кадафі таксама адзначае ў аўдыёзапісе, што 40 краін ажыцьцявілі агрэсію супраць Лібіі. Паводле яго, «падзеньне сталіцы Лібіі Трыпалі, якая апынулася ў руках сіл NATO і ісламісцкіх тэрарыстычных груповак, адбылося праз здраду».

Муамар Кадафі быў забіты 20 кастрычніка 2011 году падчас апошняй бітвы за горад Сірт. Ён разам з групай верных яму людзей быў акружаны і схоплены паўстанцамі, якія ўчынілі над ім жорсткую расправу, а потым выставілі цела на ўсеагульны агляд у гандлёвым цэнтры ў Місураце.

25-га кастрычніка 2011-га яго разам з сынам Мутасімам і міністрам абароны пахавалі цішком у Лібійскай пустэльні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG