Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус, якога палічылі зьніклым, знайшоўся ў Варшаве


Дзяніс Янкоўскі, былы беларускі студэнт, якія летась выехаў з краіны з-за перасьледу.
Дзяніс Янкоўскі, былы беларускі студэнт, якія летась выехаў з краіны з-за перасьледу.

Як паведаміў Свабодзе бацька Дзяніса Янакоўскага, ягоны сын цяпер знаходзіцца ў Варшаве. Ён жывы і здаровы.

Пра тое, што адбылося, родныя паведамяць пазьней.

Дзяніса Янкоўскага 16 кастрычніка афіцыйна абвясьцілі ў вышук у Польшчы.

Бацька былога студэнта 2-га курсу БНТУ Дзяніса Янкоўскага Яўген Янкоўскі раней расказаў Свабодзе, што ягоны сын перастаў выходзіць на сувязь зь вечара 8 кастрычніка.

Дзяніс Янкоўскі у пачатку кастрычніка паехаў шукаць здымнае жыльлё ў Кракаве, дзе з 4-га кастрычніка ў яго пачыналася вучоба ў Эканамічным унівэрсытэце, расказаў бацька:

«Сын знаходзіўся зь лістапада мінулага году ў Польшчы. Выехаў пасьля таго, як яго затрымалі на Маршы студэнтаў. Ён адседзеў 15 сутак. І потым мы вырашылі, што яму тэрмінова трэба ехаць з краіны».

Па словах бацькі Дзяніса, некаторы час пасьля выезду зь Беларусі сын знаходзіўся ва Ўкраіне. У Варшаву ён прыехаў у студзені. Празь некаторы час хлопец паступіў на праграму Каліноўскага. Да ліпеня ён праходзіў моўныя курсы пры Варшаўскім унівэрсытэце, пасьля іх заканчэньня паступіў у Кракаўскі эканамічны ўнівэрсытэт. Да эміграцыі Дзяніс вучыўся ў БНТУ на другім курсе па спэцыяльнасьці «Інтэлектуальныя сыстэмы і абсталяваньне».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG