Лінкі ўнівэрсальнага доступу

COVID-19: За апошнія суткі ў Расеі больш за 1000 сьмерцяў


Могілкі, дзе хаваюць памерлых ад каранавірусу. Ілюстрацыйнае фота.
Могілкі, дзе хаваюць памерлых ад каранавірусу. Ілюстрацыйнае фота.

Ахвярамі каранавірусу ў Расеі за апошнія суткі сталі 1002 пацыенты. Агульная колькасьць сьмерцяў сярод інфікаваных у Расеі складае цяпер 222 315.

Агенцтва ТАСС называе гэта «новым максымумам», спасылаючыся на зьвесткі, апублікаваныя 16 кастрычніка фэдэральным апэратыўным штабам барацьбы з COVID-19.

Галоўны лекар шпіталю № 40 у Маскве (Камунарка), дзе лечаць пацыентаў з COVID-19, Дзяніс Працэнка заявіў, што сытуацыя з распаўсюдам каранавірусу ў Расеі наблізілася да крытычнай, у шпіталі паступае вельмі шмат пацыентаў і ложкі ў інфэкцыйных шпіталях «імкліва запаўняюцца». «Гэта і нядзіўна з такім нізкім узроўнем вакцынацыі!» — адзначыў лекар.

  • У студзені 2021 году ўлады паставілі задачу вакцынаваць 60% дарослага насельніцтва Расеі на працягу першага паўгодзьдзя — гэта склала б прыблізна каля 70 мільёнаў чалавек.
  • Фактычна на 14 кастрычніка 2021 года ў Расеі, паводле зьвестак парталу gogov.ru, прышчэплены поўнасьцю або часткова каля 50,2 млн чалавек, цалкам прышчэплены (атрымалі дзьве дозы вакцыны) каля 45,7 мільёна чалавек.
  • У Расеі да вакцынацыі дапушчаныя толькі зарэгістраваныя вакцыны расейскай вытворчасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG