Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову назвалі «журналісткамі году» на фэстывалі PRIX Europa


Дарʼя Чульцова і Кацярына Андрэева
Дарʼя Чульцова і Кацярына Андрэева

Фестываль PRIX Europa — найбуйнейшая журналісцкая імпрэза кантынэнту, якая яднае онлайн-выданні, тэлевізію і радыё.

Ляўрэатаў PRIX Europa — 2021 абʼявілі ў Патсдаме 15 кастрычніка. Ляўрэат гэтай прэміі 2017 году, турэцкі журналіст Кан Дзюндар выказаў падзяку Кацярыне Андрэевай і Дарʼі Чульцовай за сьмеласьць і волю, за тое, што яны, рызыкуючы сваім жыцьцём, апавядаюць праўду і «трымаюць голас незалежнай журналістыкі і свабоды слова», паведаміў «Белсат».

«Важна цьвёрда стаяць на прынцыпах дэмакратыі, правоў чалавека і свабоды прэсы. І падтрымліваць тых, хто змагаецца за гэтыя прынцыпы. Паважаная Кацярына Андрэева, паважаная Дарʼя Чульцова, менавіта з гэтай нагоды мы ў PRIX Europa хочам падтрымаць вашу барацьбу і ўшанаваць вас званьнем «Эўрапейскі журналіст году», — заявіў Кан Дзюндар.

Зьняволеных журналістак «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Дарʼю Чульцову вылучылі на прэмію ад імя Польскай тэлевізіі. За вылучэньне журналістак падпісаліся каля 200 прадстаўнікоў мэдыяў.

  • Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову затрымалі 15 лістапада 2020 году падчас жывой трансьляцыі з акцыі памяці загінулага беларускага актывіста Рамана Бандарэнкі.
  • Паводле вэрсіі сьледзтва, з прычыны стрыму, які журналісткі вялі з аднаго з суседніх высотных будынкаў, быў спынены рух 13 аўтобусных маршрутаў, трох тралейбусных і трох трамвайных.
  • Журналістак асудзілі на два гады пазбаўленьня волі паводле абвінавачаньня ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG