Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна абраньня Папам Рымскім Яна Паўла ІІ; год таму — Ціханоўскую абвясьцілі ў міжнародны вышук


Пара Рымскі Ян Павал ІІ, 2004

Падзеі 16 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Год таму ў гэты дзень

  • Ціханоўскую ўлады абвясьцілі ў міжнародны вышук за «шкоду нацыянальнай бясьпецы».
  • Эўразійскі банк разьвіцьця пералічыў Беларусі крэдыт у $500 млн.

Таксама ў гэты дзень

1813 — пачалася «Бітва народаў» пад Ляйпцыгам, у якой удзельнічалі войскі Францыі, Райнскага зьвязу, Польшчы, Аўстрыі, Прусіі, Расеі і Швэцыі; скончылася паразай арміі Напалеона.

1923 — заснаваная кінакампанія Ўолта Дыснэя.

1946 — выкананы сьмяротны прысуд Нюрнбэрскага трыбуналу нацысцкім злачынцам. Сярод пакараных сьмерцю: Іяхім фон Рыбэнтроп, Вільгельм Кайталь, Эрнст Кальтэнбрунэр, Альфрэд Розэнбэрг, Ганс Франк.

1964 — Кітай правёў першае выпрабаваньне ядзернай зброі.

1978 ― Караль Вайтыла абраны Папам Рымскім; ён ўзяў сабе імя Ян Павал ІІ.

У гэты дзень нарадзіліся

1854 — Оскар Уайлд, ангельскі літаратар.

1884 — Флярыян Ждановіч, беларускі актор і рэжысэр.

1886 — Давід Бэн-Гурыён, адзін зь лідэраў сіянісцкага руху і стваральнік сучаснага Ізраілю.

1890 — Майкл Колінз, ірляндзкі нацыянальны герой, рэвалюцыянэр, палітычны і вайсковы дзяяч.

Гюнтэр Грас, 2014
Гюнтэр Грас, 2014

1927 — Гюнтэр Грас, нямецкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры (1999).

1935 — Барыс Забораў, беларускі мастак.

1957 ― Сяржук Сокалаў-Воюш, беларускі бард, пісьменьнік, журналіст.

У памяці

1553 — Лукас Кранах-старэйшы, нямецкі мастак.

1793 — Марыя Антуанэта, француская каралева, пакараная адсячэньнем галавы паводле прысуду рэвалюцыйнага трыбуналу.

2006 — Яўген Лугін, афіцэр, актывіст Згуртаваньня беларускіх вайскоўцаў, заснавальнік і кіраўнік Сялянскай партыі.

Спадар Яўген быў з тых, хто выпраменьвае перакананасьць у сваёй праўдзе.

Акурат такім я запамятаў яго на Ўстаноўчым зьезьдзе БНФ у Вільні, на сьвяткаваньнях Дня Волі й Чарнобыльскіх шляхах, на Дзядах ды іншых акцыях дэмакратычнае апазыцыі, пасьля якіх ён ня раз трапляў за краты.

Ён стаў адным з найактыўнейшых сяброў Згуртаваньня беларускіх вайскоўцаў, дзе адстойваў ідэю стварэньня прафэсійнае арміі й бязья дра васьці і нэўтральнасьці Беларусі.

Лугін любіў нашую зямлю і ў першасным значэньні гэтага слова.

Пераадолеўшы дзясяткі бюракратычных бар’ераў, Яўген здолеў стварыць на бацькоўскай Глушчыне адну зь першых у краіне прыватных фэрмаў.

У Беларусі яго ведалі як заснавальніка й кіраўніка Сялянскай партыі, што мела на мэце абарону эканамічных інтарэсаў і палітычных правоў вяскоўцаў. Адрозна ад некаторых паплечнікаў з дэмакратычнага лягеру, Лугін імкнуўся не да асабістай улады, а да шырокага аб’яднаньня партыяў і рухаў.

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне, с. 570–571.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG