Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Авіякампанія Alitalia пасьля 75 гадоў працы спыніла існаваньне


Самалёт Alitalia
Самалёт Alitalia

Найбуйнейшы італьянскі авіяперавозчык Alitalia ў чацьвер зрабіў апошнія рэйсы, пасьля чаго афіцыйна спыніў існаваньне ў рамках працэдуры банкруцтва.

Кампанія была заснаваная адразу пасьля Другой сусьветнай вайны і праіснавала 75 гадоў, стаўшы адным з сымбаляў Італіі. Вялікая частка яе актываў перайшла створанай у працэсе рэарганізацыі кампаніі Italia Transport Aereo (ITA). Ёй перададзены і брэнд Alitalia — за права яго выкарыстоўваць кампанія заплаціла 90 мільёнаў эўра.

Апошні рэйс цяпер ужо ліквідаваная авіякампанія зрабіла ў чацьвер вечарам па маршруце Кальяры — Рым.

Урад Італіі ўкладзе ў новую авіякампанію звыш 1,5 млрд эўра. Пры гэтым яе штат істотна скароціцца — працаваць працягнуць толькі чвэрць ранейшых супрацоўнікаў Alitalia. Прафсаюзы пратэстуюць супраць скарачэньняў.

Alitalia была стратнай шмат гадоў, а ў апошняе дзесяцігодзьдзе знаходзілася на мяжы банкруцтва. Амаль палову яе акцый набыла кампанія Etihad Airways. Аднак на фоне падзеньня прыбыткаў ад авіяперавозак на фоне пандэміі было прынята рашэньне аб банкруцтве авіякампаніі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG