Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія футбалісты будуць зарабляць менш


Матч Беларусь — Галяндыя, 2017 год
Матч Беларусь — Галяндыя, 2017 год

Беларускім футбольным клюбам рэкамэндавалі аптымізаваць бюджэты. Такая парада прагучала на пасяджэньні выканкаму асацыяцыі «Беларуская фэдэрацыя футболу» 14 кастрычніка.

З такой прапановай выступіў намесьнік старшыні АБФФ Міхаіл Ботнікаў, паведамляе прэс-служба асацыяцыі. Выканкам падтрымаў прапанову Ботнікава і рэкамэндаваў кіраўніцтву і гульцам футбольных клюбаў вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі «правесьці перамовы па пераглядзе ўмоў аплаты працы з мэтай аптымізацыі фінансавых сродкаў».

Як нагадвае zerkalo.io, высокія заробкі ў беларускім футболе на пачатку верасьня скрытыкаваў Аляксандр Лукашэнка:

«Няпраўда, што мы ня будзем плаціць грошы добрым спартоўцам і спартоўцам, якія даюць вынік. Мы будзем плаціць грошы, і будзем плаціць добрыя грошы. Мы знойдзем грошы. Але калі няма выніку, нават не спадзявайцеся. І адкажаце за тыя грошы, якія вы патрацілі. Гэта я вам кажу як чыноўнікам ад спорту. Шалёных грошай больш ня будзе. І ня дай бог Камітэт дзяржкантролю мне даложыць, што вы не адпрацавалі нармальна сыстэму заработнай платы».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG