Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САЗ заклікала Беларусь далучыцца да праграмы COVAX


Вакцыны ў рамках праграмы COVAX

Рэгіянальны дырэктар САЗ Ганс Клюге на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам выказаў жаданьне бачыць краіну сярод удзельнікаў мэханізму COVAX па разьмеркаваньні вакцын ад каранавірусу.

Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (САЗ) разьлічвае на далучэньне Беларусі да міжнароднай праграмы роўнага доступу да лекавых прэпаратаў COVAX. Пра гэта дырэктар эўрапейскага бюро Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя САЗ Ганс Клюге заявіў журналістам пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у чацьвер, 14 кастрычніка.

«Я згадаў на сустрэчы з кіраўніком дзяржавы. Мне б вельмі хацелася, каб Беларусь далучылася да ініцыятывы», — прыводзіць словы Клюге БелТА.

Прадстаўнік САЗ асабліва падкрэсьліў, што важна, каб жыхарам былі даступныя розныя вакцыны ад COVID-19. На думку Клюге, такі крок «забясьпечыць дадатковы давер з боку насельніцтва».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG