Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мая мама ў турме». Што кажуць дзеці палітзьняволеных у Дзень маці. ВІДЭА


Іван Пушнякоў, сын Вольгі Філатчанкавай, Іван і Насьця Канавалавы, дзеці Антаніны Канавалавай, Даніла Яворскі, сын Тацяны Гацура-Яворскай.

14 кастрычніка — Дзень маці. Што жадаюць сваім матулям дзеці, якія ня могуць быць цяпер разам зь імі?

4-гадовая Насьця і 6-гадовы Іван Канавалавы цяпер жывуць у Варшаве з бабуляй. Іх маці Антаніна Канавалава разам з бацькам у турме.

Сын зьняволенай выкладчыцы БДУІР Вольгі Філатчанкавай Іван амаль год жыве бяз мамы. Яе судзілі па справе студэнтаў.

Сын праваабаронцы Тацяны Гацура-Яворскай Даніла ня можа быць разам з маці. Увесну іх з бацькам выслалі пад пагрозай дэпартацыі ва Ўкраіну за дзень да вызваленьня Тацяны з СІЗА. Тацяна Гацура-Яворская дагэтуль праходзіць падазраванай па крымінальнай справе і мае падпіску аб нявыезьдзе зь Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG