Суд разгледзеў справу Аляксандра Караткевіча: салдат тэрміновай службы ўцёк 2 красавіка з палігону на Берасьцейшчыне, піша «Наша ніва».
Хлопец родам з Расонаў сагнаў грузавік, з сабой у яго была зброя. Аўтамабіль знайшлі на ўзбочыне ў Вушацкім раёне Віцебскай вобласьці. Самога Караткевіча знайшлі праз два дні ў адной зь вёсак таго ж раёну.
4 красавіка ў міліцыю зьвярнулася 74-гадовая жыхарка вёскі Лабань Вушацкага раёну і паведаміла, што бачыла маладога чалавека, падобнага да салдата ў вышуку. Яна прызналася, што ёй стала вельмі шкада хлопца, яна пакарміла яго і паведаміла пра здарэньне.