Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі другі дзень запар рэгіструюць рэкордную колькасьць хворых на COVID-19


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

За мінулы дзень, паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2060 пацыентаў пацьвердзіўся COVID-19.

Дзень таму Міністэрства аховы здароўя паведамляла пра 2038 новых хворых.

Памерлі 17 чалавек — гэта таксама найвялікшы паказьнік у афіцыйнай статыстыцы. Раней паведамлялі максымум пра 16 сьмярцей за дзень.

За ўвесь час афіцыйна ў Беларусі

  • захварэлі на COVID-19 563 813 чалавек,
  • ачунялі 537 527,
  • памерлі 4336.

12 кастрычніка zerkalo.io паведаміла, што атрымала доступ да базы новых хворых у Менску. Зь яе вынікае, што ў некаторыя дні толькі ў Менску рэгістравалі больш за тры тысячы ковідных пацыентаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG