Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грошы на беларускую школку ў Варшаве сабралі за адзін дзень


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У школцы ўжо адбыліся першыя заняткі для дзяцей беларусаў.

Цэнтар беларускай салідарнасьці паведаміў, што збор поўнай сумы грошай на беларускую школку адбыўся ў надзвычай кароткі час — усяго за адзін дзень.

Напярэдадні ў школе прайшлі заняткі па ангельскай і польскай мовах. Усяго зь дзецьмі цяпер працуюць 8 настаўнікаў. Сума, якую прасілі ў людзей, была неабходнай для пакупкі адукацыйных матэрыялаў і аплаты працы часткі выкладчыкаў.

Да збору грошай большасьць настаўнікаў вымушаныя былі працаваць у школцы толькі як валянтэры.

У рамках заняткаў дзеці вывучаюць польскую, беларускую і ангельскую мовы, малююць і займаюцца музыкай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG