Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэм’ерка Ўкраіны: «Пакуль я ня бачу вялікай гатоўнасьці NATO адбіць вайсковую агрэсію Расеі»


Вольга Стэфанішына
Вольга Стэфанішына

Вольга Стэфанішына заявіла, што Ўкраіна прайшла дастаткова вялікі шлях па далучэньні да Паўночна-Атлянтычнага альянсу, а таму не зьбіраецца збочваць і давядзе спрау да канца, хаця ў арганізацыі пакуль няма дакладнай гатоўнасьці як сьлед рэагаваць на вайсковую агрэсію Расеі.

Віцэ-прэм’ерка Ўкраіны ў пытаньнях эўрапейскай і паўночнаатлянтычнай інтэграцыі Вольга Стэфанішына ў інтэрвію выданьню «Крим. Реалії» патлумачыла бягучую сытуацыю з патэнцыйным уваходжаньнем дзяржавы ў NATO. Паводле яе словаў, Украіна прайшла ўжо даволі доўгую дарогу па далучэньні да альянсу, каб раптам адмаўляцца ад сваіх намераў. Яна перакананая, што далучэньне адбудзецца.

Перамовы ўкраінцы вялі «ад Нямеччыны да Партугаліі, да Балтыйскіх краінаў», пры гэтым «не заўжды нашы найбольшыя сябры праяўляліся як сапраўдныя сябры, калі казаць пра канкрэтныя рэчы», адзначыла Стэфанішына.

На дадзены момант, па словах віцэ-прэм’еркі, Украіна патрабуе ад NATO стратэгічнае вызначанасьці, працуючы адначасна над дзяржаўнай праграмай пераходу на стандарты Паўночна-Атлянтычнага альянсу і праводзячы перамовы з кожнай са сталіц NATO.

«Але сытуацыя складаная. Сёньня рашэньне аб уступленьні ў NATO ляжыць у палітычнай сфэры. Абсалютна! Таму для нас найвышэйшым прыярытэтам зьяўляецца фармаваньне кансэнсусу адносна захаваньня сяброўства».

Аналізуючы перамовы на Варшаўскім форуме па бясьпецы, Вольга Стэфанішына гаворыць пра недастатковую, на думку ўкраінскага боку, гатовасьць блёку рэагаваць на агрэсію Расеі.

«Пакуль я ня бачу вялікіх палітычных рамак і вялікай гатоўнасьці адбіць вайсковую агрэсію Расеі. Аднак вайна на Данбасе і анэксія Крыму таксама прывялі да зьменаў унутры NATO. Уведзена асобная пасада намесьніка генэральнага сакратара па новых праблемах бясьпекі. Іншымі словамі, цяпер NATO цалкам падзелена на ваенны блёк і гібрыдны блёк — кібэрпагрозы, энэргетычная бясьпека».

Таксама Стэфанішына пракамэнтавала адмоўную рэакцыю Крамля на жаданьне Швэцыі далучыцца да NATO.

«Заўсёды, кажучы, што ніхто ня хоча раздражняць Расею, мы вяртаемся ў 2008 год, калі была вельмі гучная заява канцлеркі Нямеччыны аб тым, што Ўкраіна зараз ня можа атрымаць статус даверанага члена альянсу праз пагрозы поўнамаштабнай вайны.

Адпаведна, гэта была вялікая перамога Расейскай Фэдэрацыі. Адбылася спэцыяльная калегія ФСБ, дзе генэралы атрымалі ўзнагароды „за пасьпяховы правал саміту NATO“ з удзелам Украіны. Але менш чым праз год вайна адбылася ў Грузіі, а ў 2014 годзе вайна пачалася ва Ўкраіне. Таму, магчыма, адказ, што ніхто ня хоча раздражняць Расею, ня лепшы адказ для стабілізацыі сытуацыі ў рэгіёне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG