Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джо Байдэн павіншаваў Дзьмітрыя Муратава і Марыю Рэсу з Нобэлеўскай прэміяй


Дзьмітрый Муратаў
Дзьмітрый Муратаў

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн павіншаваў з Нобэлеўскай прэміяй міру галоўнага рэдактара расейскай «Новай газеты» Дзьмітрыя Муратава і філіпінскую журналістку Марыю Рэсу.

«Як і многія журналісты па ўсім сьвеце, Рэса і Муратаў нястомна і бясстрашна трымаюцца фактаў, — гаворыцца ў заяве, апублікаваным на сайце Белага дому. — Яны працавалі над тым, каб спыняць злоўжываньне ўладай, выкрываць карупцыю і патрабаваць празрыстасьці. Яны ўпарта стваралі незалежныя СМІ і абаранялі іх ад сілаў, якія хочуць прымусіць іх замаўчаць».

У заяве гаворыцца, што Дзьмітрый Муратаў, Марыя Рэса і многія іншыя журналісты «знаходзяцца на пярэднім краі глябальнай бітвы за саму ідэю ісьціны».

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен апублікаваў у твітэры свае віншаваньні ляўрэатам. Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЗША напісаў, што галоўны рэдактар «Новай газеты» «сьмела распавядаў праўду, нягледзячы на сур’ёзныя пагрозы». Блінкоў выказаў салідарнасьць ЗША з незалежнымі журналістамі ў Расеі, якія працягваюць казаць праўду". Ён таксама павіншаваў асобным твітам філіпінскую журналістку Марыю Рэсу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG