У нарадзе возьмуць удзел прадстаўнікі 32 краін.
З ініцыятывы Эстоніі 8 кастрычніка ў Радзе бясьпекі ААН пройдзе нефармальная завочная нарада высокага ўзроўню, прысьвечаная Беларусі. На ёй абмяркуюць пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека і парушэньне беларускімі ўладамі міжнароднага права, паведаміла МЗС Эстоніі.
У талінскай студыі зьбяруцца міністры замежных спраў Эстоніі і Латвіі, а таксама намесьнік міністра замежных спраў Літвы.
«Пасьля абмеркаваньня стану свабоды СМІ ў Беларусі на студзеньскай сустрэчы [Рады бясьпекі] сытуацыя ў краіне працягвала пагаршацца. Закрытыя СМІ, павялічылася колькасьць палітвязьняў. Да таго ж, уразьлівыя грамадзяне трэціх краін выкарыстоўваюцца ў мэтах узмацненьня нелегальнай міграцыі ў суседнія краіны. Парушэньні правоў чалавека і гібрыдная апэрацыя супраць суседніх краін маюць відавочныя наступствы для міжнароднага міру і бясьпекі», — гаворыцца ў паведамленьні.
У нарадзе возьмуць удзел прадстаўнікі 32 краін.