Палігон «Харб-Майдон» знаходзіцца за 20 кілямэтраў ад афганскай мяжы.
Беларусь пашле 256 вайскоўцаў і 5 адзінак тэхнікі, паведамляе Міністэрства абароны.
- На пачатку жніўня на тле абвастрэньня сытуацыі ў Афганістане на «Харб-Майдоне» прайшлі сумесныя таджыцка-расейска-ўзбэцкія вучэньні.
- 16 жніўня Генэральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась ад імя Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы, у якую ўваходзіць і Беларусь, казаў, што ў выпадку абвастрэньня становішча на мяжы і ўзьнікненьня пагрозы бясьпецы Таджыкістану будуць прынятыя ўсе меры, якія неабходныя для аказаньня дапамогі саюзьніку.
- Лідэры краін Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) 23 жніўня правялі онлайн-саміт па сытуацыі ў Афганістане. Падчас саміту Аляксандар Лукашэнка заявіў, што АДКБ варта выпрацаваць адзіную пазыцыю па Афганістану, і хоць Беларусь не мяжуе з Афганістанам, Менск будзе прытрымлівацца агульнай пазыцыі ў рамках АДКБ.