Забітага ў перастрэлцы з супрацоўнікам КДБ Андрэя Зельцара пахаваюць 6 кастрычніка

Акцыя памяці Андрэя Зельцара ў Варшаве
Акцыя памяці Андрэя Зельцара ў Варшаве

Дэталяў будучага пахаваньня забітага КДБ праграміста пакуль няма.

Забітага ў перастрэлцы з КДБ менскага праграміста Андрэя Зельцара пахаваюць у сераду, 6 кастрычніка, паведаміў кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак. Нейкія іншыя дэталі ў камэнтары Свабодзе ён сказаць ня змог.

Але гэта Свабодзе пацьвердзіла кампэтэнтная крыніца, паводле яе інфарамцыі, раніцай 6 кастрычніка ў адной з рытуальных заляў Менска адбудзецца разьвітаньне з памерлым.

Пры гэтым ніякіх падрабязнасьцяў хаўтураў пакуль няма.

Забітага, як мяркуецца, Зельцарам, супрацоўніка КДБ Дзьмітрыя Федасюка пахавалі 1 кастрычніка на Ўсходніх могілках у Менску.

​
XS
SM
MD
LG